"Юнацтва" зраўняла лік з "Нёманам" у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі
Цяпер абедзве каманды маюць па дзве перамогі.
Хакеісты мінскага "Юнацтва" на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" 3 красавіка выйгралі ў гродзенскага " Нёмана" чацвёрты матч фінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі. Гульня скончылася з лікам 2:0.
Наступныя матчы фінальнай серыі пройдуць 5 красавіка (у Гродне), 7 красавіка (у Мінску) і, пры неабходнасці, 9 красавіка (у Гродне), нагадвае БЕЛТА.
Фота — 5min.by