Юзаф Станеўскі абяцаў маліцца аб паскарэнні амністыі для зняволеных
Юзаф Станеўскі / catholic.by
Сёння адбылося афіцыйнае ўступленне Юзэфа Станеўскага на пасаду арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Цырымонія адбылася ў Кафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
"Адначасова абяцаю ахінуць сваёю малітваю просьбу Святога Пасаду аб паскарэнні працэсу амністыі для зняволеных, аб якой Вы [апостальскі нунцый ў Беларусі Антэ Ёзіч — Еўрарадыё] казалі на сёлетнім юбілеі 260-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай папскімі каронамі. Каб паядналіся сем’і", — заявіў Юзэф Станеўскі падчас цырымоніі.
Новы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі быў прызначаны 14 верасня. Раней ён займаў пасаду дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
Пасля адстаўкі 3 студзеня арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды дасягненнем 75-гадовага ўзросту, часовым апостальскім адміністратарам з'яўляўся біскуп Казімір Велікаселец.
Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 году ў вёсцы Заневичи Гродзенскага раёна. Скончыў школу ў 1986 годзе, служыў у арміі. У 1990 годзе быў адным з першых залічаны ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, заснаваную Тадэвушам Кандрусевічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.