З Расіі ў Беларусь адправілі новы корпус рэактара для Беларускай АЭС

З Расіі ў Беларусь адправілі новы корпус рэактара для Беларускай АЭС

У панядзелак, 31 кастрычніка, з Расіі ў Беларусь адправілі новы корпус рэактара для Беларускай АЭС. Яго вырабілі на Валгадонскім прадпрыемстве "Атаммаш". Корпус будзе дастаўлены ў Астравецкі раён да канца года, інфармуе БЕЛТА.

Рашэнне пра замену было прынятае беларускім бокам ў жніўні пасля інцыдэнта на будаўнічай пляцоўцы з папярэднім корпусам. Як інфармавала Еўрарадыё, у ноч з 9 на 10 ліпеня корпус рэактара АЭС пераносілі з аднаго месца на другое на вышыні чатырох метраў, калі паламаўся пад'ёмны кран. Сам корпус замацавалі з перакосам. Паўгадзіны ён вісеў, нахіляючыся ўсё больш, пакуль не "датыкнуўся да зямлі".

Рашэнне пра замену было прынятае па выніках працы беларускай камісіі, якая працавала на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі