З трэцяй спробы на аўкцыёне ў Мінску прадалі кватэру Ціханоўскіх

Кватэра Ціханоўскіх знаходзіцца ў мікрараёне "Усход"/ e-auction.by

Кватэра Ціханоўскіх знаходзіцца ў мікрараёне "Усход"/ e-auction.by

У Мінску на аўкцыёне была прададзеная кватэра Сяргея Ціханоўскага, якая размешчаная на праспекце Незалежнасці ў мікрараёне "Усход". Інфармацыя пра гэта з'явілася на пляцоўцы Белюрзабеспячэння.

Адзначым, што прадаць кватэру на аўкцыёне ўдалося з трэцяга разу. Першыя два ахвотных не знайшлося. Гэтым разам пачатковы кошт быў заяўлены на ўзроўні 171,9 тыс. рублёў. Сума здзелкі ў выніку склала 203 687,28 рубля.

Адзначым, што гаворка ідзе пра трохпакаёвую кватэру плошчай 66 кв м. У кватэры ёсць убудаваная кухня. Раней каментуючы продаж кватэры, Святлана Ціханоўская назвала гэты аўкцыён "марадзёрствам і бандытызмам".

С третьей попытки на аукционе в Минске продали квартиру Тихановских
Кватэра прадаецца з кухняй / e-auction.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі