За студзень беларусы заплацілі 31 млрд рублёў з выйгрышу ў казіно і на стаўках

За студзень беларусы заплацілі 31 млрд рублёў з выйгрышу ў казіно і на стаўках

За студзень гэтага года беларусы заплацілі 31 мільярд рублёў з выйгрышу ў казіно і ў букмекерскіх канторах. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча.

Па яго інфармацыі, у Беларусі скарачаецца агульная колькасць гульнявых установаў: за мінулы год іх стала на 8 меней. Таксама ў мінулым годзе было вынесена 97 прадпісанняў гульнявому бізнэсу.

Казіно, букмекерскія канторы і іншыя “азартныя” ўстановы за мінулы год заплацілі падаткамі 424 мільярды рублёў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі