Затрыманых удзельнікаў беспарадкаў у Адэсе адпусцілі

Ля будынку Адэскага гарадскога ўпраўлення міліцыі сабралася каля тысячы чалавек, пачаўся штурм. На месца прыбыў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ГУ МУС у Адэскай вобласці, часовы выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення Дзмітрый Фучэджы.



Пад крыкі жанчын: “Ганьба!” і “Дапамажыце!” ён увайшоў у двор будынку гарадскога ўпраўлення міліцыі, дзе знаходзілася шмат пратэстоўцаў. На месца для перамоваў прыбыў таксама дэпутат гарадскога савету Сяргей Баўбалан. Разам з ім у ізалятар увайшлі прадстаўнікі прарасійскіх актывістах. Ім дазволілі ўвайсці, каб яны пераканаліся, што ўсіх затрыманых адпусцяць, перадае УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі