Завуч, якая заганяла школьнікаў у БРСМ, працягвае працаваць у гімназіі
Намесніца дырэктара мінскай гімназіі №31 Інэса Ахрамовіч напрыканцы мінулага тыдня вярнулася да сваіх ранейшых абавязкаў, паведамляе Радыё "Свабода".
Жанчына набыла вядомасць пасля таго, як у СМІ трапіла відэа, на якім настаўнікі гімназіі патрабуюць ад школьнікаў запісацца ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ). Відэа стала вірусным і набрала сотні тысяч праглядаў за некалькі дзён.
Мінадукацыі ў сваім афіцыйным прэс-рэлізе заявіла, што гэтае відэа можа быць фэйкавай пастаноўкай, таму разбірацца не будзе.