"Лепей уступіць у г***но, чым у партыю". Беларусы пра БРСМ
Беларусы бурна адрэагавалі на відэа вучняў мінскай гімназіі №31, на якім школьнікаў спрабуюць прымусіць уступіць у БРСМ. У відэа ўжо больш за 50 тысяч праглядаў і 2 тысячы лайкаў. На ім дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у моладзевую арганізацыю, бо "адміністрацыі школы патрэбная стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэнне з класа". Еўрарадыё сабрала гісторыі беларусаў пра тое, як яны падчас вучобы сутыкаліся з БРСМ.
Журналіст і музыкант Аляксандр Дзянісаў распавёў, што калі ён працаваў ў школе, мясцовая загадчыца па выхаваўчай працы ўсё заахвочвала яго ўступіць у БРСМ:
"Когда я работал в школе, то каждую осень за мной бегала завучиха по воспитательной работе с уже опостылой и знакомой мне, но свято заученной, мадамай, фразой: "Александр Михайлович! Вступите в БРСМ! Вы нам всю школьную статистику портите! Все молодые учителя — в БРСМ, кроме вас!" Ближе к зиме дамочка успокаивалась, но история повторялась на следующий год, с постоянством Дня сурка. Когда мне треснуло 30 лет, вопрос с БРСМ был закрыт. Я радостно потирал ручонки, но тут из-за угла материализовалась завучиха с криками про вступление в "Белую Русь".
Журналістка Наста Шамрэй падзялілася гісторыяй пра тое, як яе адлічвалі з БРСМ, а не прымушалі ўступіць:
"І вось сяджу я ў дэканаце. На мяне грозным позіркам глядзіць раззлаваны дэкан. Бо “ад каго ад каго, а ад вас не чакаў”. І прымушае пісаць тлумачальную запіску, дзе я была, з кім і ў якіх арганізацыях я “састаю”. Ну я і пішу: “Увечары пасля заняткаў займалася прыватнымі справамі, састаю ў БРСМ”.
— Напісала?
— Напісала!
— Ідзі адсюль!!!
Ну я і пайшла з мірам на пары. А потым, відаць, дэкан прачытаў. Які крык стаяў. "Неееет, вы не в БРСМе... Только не вы... Вы ісключэны". А потым прыбегла нейкая дзевачка і сказала: вас нету ў спісах, нету і быць не можа... Вы адлічаныя з БРСМ".
Не задалося".
Грамадскі актывіст Мікола Дзядок падчас вучобы ў школе сутыкнуўся з агітатарамі ад БРСМ, але тады яшчэ нікога не прымушалі ўступаць, хоць ужо тады хлусілі пра праблемы пры паступленні без білета моладзевай арганізацыі:
"Пяты клас. 2000-ы год. Да нас прыйшла агітатарка, расказваць якія шматлікія бонусы у нас будуць ад уступлення. Казала "У нас проводится школа лидера!" ("школа пидера?!" — пачулася з задніх шэрагаў пад дружны рогат). Але без усялякага ціску. Падрубная ж няўстанна дадавала — без сяброўства ў БРСМ у ВНУ не паступіце! Вядома, гэта было хлуснёй.
У выніку з усяго класа ўступіла менш за палову. Адна дзяўчына, у якой бацька быў бізнесмен, сказала што ён ёй наўпрост забараніў "связываться со сраными коммунистами".
Сяргей Емяльянаў распавёў, што яго з сябрам у адзінаццатым класе паспрабавалі запісаць у БРСМ, але яны змаглі пазбегнуць гэтага дзякуючы сваім "металісцкім" поглядам:
"У сярэдзіне года недзе я і мой сябра Пушкін (дарэчы, мянушку таксама я прыдумаў, класе ў 5-м ці 6-м) прайшлі на рэспубліканскую алімпіяду па гісторыі. Аднойчы, проста пасярод нейкага ўроку, фізікі, калі не памяляюся, у клас у лятае Маўзэрша:
— Так, ты і ты, пачаму не ў БРСМ?!
— Не жадаем...
— Как эта, а паступленіе?
- Мы і так паступім, вось правілы паступленьня ў БДУ, там сяброўства ў БРСМ на 14 месцы ў спісе ільготаў, верагоднасць, што да яго дойдзе, мінімальная.
— Вам будут скідкі на праезд!
— Яны ж і так ёсць (тады яны былі).
— Вам будут даваць білеты на дзіскацекі!
— Мы не ходзім на дыскатэкі, мы металісты...
Апошні адказ выклікаў заліпанне ў схемах таварыша Маўзэр, ды яна, як і ўвайшла, вылецела, мабыць, пабегла рабіць перазагрузку сістэмы, не ведаю ўжо...
Таму, кацяняткі, памятайце, што лепей уступіць у гаўно, чым у партыю, не слухайце дурных цётак, а слухайце MORDBD ANGEL".