Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй ў Лізе нацый

Беларусь — Паўночная Ірландыя

Беларусь — Паўночная Ірландыя / William Cherry / Presseye

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй ў Лізе нацый. Матч скончыўся з лікам 0:0.

"Гэта быў вечар расчаравання для Паўночнай Ірландыі, — пішуць тамтэйшыя медыі. — У Венгрыі [праз санкцыі Беларусь гуляе свае матчы там. — Еўрарадыё] ёй прыйшлося задаволіцца толькі адным ачком".

"Пазітыўна тое, што не прайгралі, а ўзялі ачко. Трэба думаць пра пазітыў", — сказаў на пасляматчавай канферэнцыі галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос.

Цяпер Беларусь дзеліць з Балгарыяй першае месца ў сваёй групе. Наша каманда за тры гульні забіла толькі адзін мяч, але ніводнага не прапусціла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі