Зборная Грэцыі выйшла ў 1/8 фінала футбольнага чэмпіянату свету (відэа)

Позна ўвечары прайшлі два матчы ў групе "С", у якіх вызначаўся другі ўдзельнік плэй-оф. Першы стаў вядомы датэрмінова — зборная Калумбіі, у якой былі 2 перамогі.

На другую пуцёўку прэтэндавалі адразу тры каманды — Кот-д'Івуар — 3 ачкі, Японія і Грэцыя — па 1 ачку. Японцы не здолелі здабыць ачкі ў матчы з Калумбіяй і прайгралі — 1:4. Грэкі пасля гола Самарыса (42-я хвіліна) больш за паўгадзіны вялі ў ліку, але пераможны лік не ўтрымалі. Бані на 74-й забівае гол у адказ — 1:1. Ужо здавалася, што матч так і скончыцца, калі на апошняй хвіліне грэкі атрымліваюць права на пенальці і Самарас забівае — 2:1! Грэцыя ідзе далей, а Кот-д'Івуар едзе дахаты.



Такім чынам, у 1/8 фінала сустрэнуцца зборныя Калумбіі і Уругвая, Коста-Рыкі і Грэцыі. Нагадаем яшчэ дзве пары плэй-оф: Бразілія Чылі, Галандыя Мексіка.



У сераду згуляюць зборныя Нігерыі і Аргентыны, Босніі і Герцагавіны ды Ірана, Эквадора і Францыі, Гандураса і Швейцарыі.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі