Жыхарка Ліды выпадкова забіла закаханага ў яе хлопца
Ён быў п’яным і зладзіў сцэну рэўнасці.
У Лідзе п’янае застолле скончылася смерцю аднаго з удзельнікаў вечарынкі. 25-гадовы малады чалавек выпіў лішняга і зладзіў сцэну рэўнасці дзяўчыне, да якой меў рамантычныя пачуцці, але пры гэтым яны былі толькі сябрамі.
Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, дзяўчына ў пэўны момант схапіла кухонны нож і ўдарыла хлопца ў жывот. Лязо трапіла ў артэрыю. Прыкладна праз гадзіну малады чалавек сканаў у лякарні.
Дзяўчыну прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула за сабой смерць па неасцярожнасці.
Фота з архіву