Жыхары заходніх раёнаў Мінска хутка змогуць піць артэзіянскую ваду

Мяркуецца, што да 2025 года ўвесь горад пяройдзе на водазабор з падземных крыніц / pixabay
Мяркуецца, што да 2025 года ўвесь горад пяройдзе на водазабор з падземных крыніц / pixabay

Частку сталічнага бюджэту сёлета пусцяць на экалагічныя праекты, цытуе “Мінск-Навіны” начальніка галоўнага фінансавага аддзела Мінгарвыканкама Таццяну Астрэйка. У жыхароў заходніх раёнаў горада з кранаў пацячэ артэзіянская вада.

“Мы ўваходзім у будаўніцтва найбуйных экалога арыентаваных праектаў. Гэта працы па пераводзе заходняй часткі Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц і запланаваная рэканструкцыя Мінскай ачышчальнай станцыі", — кажа Астрэйка.

Раней выданне пісала, што да 2025 года ўвесь горад пяройдзе на водазабор з падземных крыніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі