ЗША пашырылі беларускі "чорны спіс"
ЗША памятаюць пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі
ЗША пашырылі беларускі "чорны спіс". Як паведамляе Мінфін Злучаных Штатаў, пад санкцыі трапілі фізічныя асобы і кампаніі.
Сярод тых, што цяпер у "чорным спісе" — старшыня Беларускага Чырвонага крыжа Дзмітрый Шаўцоў, уладальнік "Кароны" і "Тытунь-Інвеста" Павел Тапузідзіс, дырэктар "Тытунь-Інвеста" Віктар Пятровіч, гендырэктар Белмытсервіса Вадзім Бабарыкін, дырэктар ААТ "Зеніт-БелОМА" Мікалай Гайчук, гендырэктар БелОМА Аляксандр Мароз, кіраўнік "Амкадора" Аляксандр Шакуцін, дырэктар "Навуковатэхнічнага цэнтра "ЛЭМТ" БелОМА" Аляксей Шкадарэвіч, канцэрн "Беллеспаперапрам", ААТ "ММЗ імя Вавілава", ААТ "Зеніт-БелОМА", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Гарызонт", ААТ "АЛЕВКУРП", JSC "AMKODOR" — holding managing company, Навукова-вытворчы холдынг дакладнага машынабудавання "Планар", Упраўляючая кампанія холдынга "Беларуская цэментная кампанія", "РУП "Белмытсервіс", НТЦ "ЛЭМТ" БелОМА, ААТ "Тытунь-Інвест".
"Сённяшнія дзеянні пацвярджаюць нашы намаганні прыцягнуць Лукашэнку, ягоную сям'ю і рэжым да адказнасці за антыдэмакратычныя дзеянні і парушэнні правоў чалавека як у Беларусі, так і ва ўсім свеце, — кажа намеснік міністра фінансаў Браян Нэльсан. — Мы працягнем пераследаваць крыніцы даходаў рэжыму Лукашэнкі, яго так званыя асабістыя "кашалькі" і суб'ектаў, якія спрыяюць агрэсіўнай вайне Расіі ва Украіне, каардынуюць перамяшчэнне дзяцей з Украіны ў Беларусь і падтрымліваюць аўтарытарны рэжым Лукашэнкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.