Звольнены дырэктар тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі

Звольнены дырэктар тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі

З Беларускага тэатра юнага гледача звольнены дырэктар Уладзімір Савіцкі. Пра звальненне, якое адбылося 20 студзеня, сёння паведамляюць некалькі тэлеграм-каналаў. 

Таксама ёсць непацверджаная інфармацыя, што адбыліся звальненні кіраўнікоў іншых мінскіх тэатраў.

Акурат учора міністр культуры Анатоль Маркевіч прызнаўся, што ў Беларусі больш за 300 чалавек звольнілі з установаў культуры за палітычныя погляды.

За сваю творчую дзейнасць Уладзімір Савіцкі ў розных тэатрах паставіў больш за 30 спектакляў. Значны перыяд яго творчасці звязаны з пастаноўкамі нацыянальнай беларускай літаратуры — сучаснай і класічнай. Сярод спектакляў майстра: “Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле Яна Баршчэўскага, “Балада пра каханне” паводле “Альпійскай балады” Васіля Быкава, “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Сны аб Беларусі” паводле Уладзіміра Караткевіча.

Першую адукацыю рэжысёр атрымаў у Беларускім інстытуце культуры. З 1981 па 1987 год працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра. У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля працаваў рэжысёрам тэатра-студыі “Абзац”. З 1993 па 2010 год быў рэжысёрам Купалаўскага тэатра. Тэатрам юнага гледача кіраваў з 2010 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі