40 вядомых беларусаў пратэстуюць супраць прызначэння мітрапаліта Паўла

Як вядома, пасля сыходу на пенсію мітрапаліта Філарэта ў канцы 2013-га сінод РПЦ у Маскве прызначыў на гэтую пасаду 61-гадовага расіяніна архіепіскапа Разанскага Паўла. У адным з інтэрв'ю ён прызнаўся, што з неахвотай пагадзіўся на новую пасаду, бо вельмі хацеў застацца ў Разані, па якой будзе "вельмі сумаваць".

Больш за 40 прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пратэстуюць супраць прызначэння расійскага мітрапаліта Паўла кіраўніком БПЦ. У звароце адзначаецца, што "Масква прыслала ў Беларусь новага патрыяршага экзарха... цалкам праігнараваўшы інтарэсы народа, Беларускай праваслаўнай царквы і нават кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, якія хацелі мець свайго мітрапаліта з беларускага кліру".



Аўтары звароту звязваюць прызначэнне "новага галоўнага русіфікатара" мітрапаліта Паўла з расійскім крэдытам.

Сярод падпісантаў звароту айцы Вікенці Кавалькоў і Леанід Акаловіч, мастакі Генадзь Драздоў, Аляксей Марачкін і Алесь Цыркуноў, гісторык Ігар Кузняцоў, мовазнаўца Лявон Баршчэўскі, паэт Георгі Ліхтаровіч, журналіст Аляксандр Тамковіч, грамадскія актывісты Мікола Бамбіза, Алесь Макаеў і Ніна Багінская, а таксама архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў, інфармуе "Наша ніва".
 

Мітрапаліт Павел: Паспрабую вучыць беларускую мову
 

Мітрапаліт Павел нарэшце расказаў пра свайго асабістага сакратара
 

Лукашэнка чакае ад мітрапаліта Паўла пераўтварэнняў у жыцці Царквы (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі