ААН заклікала дапусціць медыкаў да беларускіх палітвязняў
Пасяджэнне 112-й Міжнароднай канферэнцыі працы
Камітэт па прымяненню стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якая з’яўляецца спецыялізаванай арганізацыяй ААН, заклікала беларускія ўлады дапусціць незалежных лекараў у турмы і калоніі да прафсаюзных актывістаў. Прапанова прагучала ў Жэневе, падчас 112-й Міжнароднай канферэнцыі працы.
У прыватнасці Камітэт запрасіў тэрмінова прыняць міжнародную гуманітарную місію, каб ацаніць стан здароўя і неабходнасці аказання ім тэрміновай дапамогі.
Таксама ўдзельнікі канферэнцыі прапанавалі гендырэктару МАП абраць спецпасланніка па Беларусі, каб кантраляваць працэс і дамагчыся патрэбных вынікаў.
"Гэтаму пасланніку будзе даручана місія ўзгаднення працы з прадстаўнікамі ААН, што моцна павысіць яго паўнамоцтвы”, — расказаў “Радыё Свабода” прадстаўнік Беларускага кангрэса дэмсіл Максім Пазднякоў, які ўдзельнічаў у канферэнцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.