Ад кошту футбола да кошту крэсла міністра МЗС і гандлю на вайне — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Здавалася б, не звязаныя паміж сабой адстаўка і прызначэнне: Алейніка — з пасады міністра МЗС і Крутога — на пасаду кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі. Але выглядае на тое, што яднае абодва гэтыя рашэнні эканоміка. Бо даўно вядома, што для Лукашэнкі амбасада РБ у РФ — найперш гандлёвае прадстаўніцтва Беларусі ў Расіі, таму галоўная задача дыпламатаў і ўсяго МЗС — гандляваць беларускімі трактарамі па ўсім свеце. А пры чым тут футбол, спытаецеся вы. Пры тым, што футбол — гэта таксама грошы, нават у Беларусі. А дзе грошы, там і карупцыя — нават у беларускім футболе, як бы смешна гэта ні гучала.

Што ж не так з беларускім футболам у плане карупцыі і адкуль яна там узялася? Як сёння выглядаюць галоўныя функцыі МЗС і АП і пра што сведчыць арыентацыя на эканамістаў у новых прызначэннях? Ці не перабольшвае Кныровіч, калі заяўляе пра спробу ўвесці ў Каардынацыйнай радзе “прыгоннае права”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком фракцыі “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі