Адбыўся выбух на Крымскім мосце. Два пралёты апынуліся ў вадзе
Выбух на Крымскім мосце і яго наступствы
Уночы на 8 кастрычніка адбыўся выбух на Крымскім мосце. Два пралёты моста абрынуліся і апынуліся ў вадзе. Пашкоджаная і чыгунка.
Пакуль складана сказаць, што дакладна адбылося. Украіна здарэнне яшчэ не пракаментавала.
У расійскіх медыях спярша з'явілася версія пра выбух цыстэрны з палівам (цягнік з цыстэрнай, якая гарыць, сапраўды бачна на фота). Але пазней там пачалі разганяць версію пра тэракт — падрыў аўтамабіля на ўездзе на арку моста.
Найхутчэй, адна аўтамабільная нітка Крымскага моста ацалела. Тым не менш, акупацыйныя ўлады Крыма сёння запускаюць паміж паўвостравам і расійскім горадам Керч паромную пераправу.
У Расіі "па факце падрыва грузавога аўтамабіля на Крымскім мосце" пачатая крымінальная справа.
Последствия взрыва на Крымском мосту
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.