"Адкуль нафту пампаваць, я пакуль не ведаю". Кандыдаты ў цені — хто яны?

Наталля Ксель і Юрый Ганцэвіч
Наталля Ксель і Юрый Ганцэвіч

Наталля Кісель і Юрый Ганцэвіч — вылучэнцы ў прэзідэнты, пра якіх мала што вядома: на слыху цяпер больш публічныя прэтэндэнты. Еўрарадыё вырашыла выправіць гэтую несправядлівасць.

Антыкрызісны кіраўнік

У 2020 годзе на ролю кандыдатаў у прэзідэнты прэтэндуюць чатыры жанчыны. Канкурэнцыю вядомым апазіцыянеркам Канапацкай і Кавальковай, а таксама жонцы блогера Сяргея Ціханоўскага Святлане Ціханоўскай складзе Наталля Кісель — прадпрымальніца, намесніца дырэктара прыватнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца на транспартных паслугах. 

Наталля можа пахваліцца трыма вышэйшымі адукацыямі і трыма спецыяльнасцямі: інжынер-механік, менеджар-эканаміст і антыкрызісны кіраўнік. А яшчэ яна — член Грамадскай асацыяцыі грузаперавозчыкаў "Рэгіён 8".

Цалкам відавочна, што мая кандыдатура не зможа на дадзены момант пераважыць "кандыдата №1", — распавядае Наталля. — Малыя і мікраперавозчыкі нашай асацыяцыі не хочуць рэвалюцыі, не хочуць мірнае жыццё ператварыць у чараду забастовак і мітынгаў. Важна весці канструктыўны дыялог, прымаць рашэнні, накіраваныя на развіццё, якія не будуць разбураць тыя каштоўнасці, што наш народ змог пабудаваць і захаваць. 

Чаму я? Удзельнічаць у выбарах — не проста маё волевыяўленне. Гэта рашэнне агульнае, разглядалася некалькі кандыдатур. Чаму я — лепш няхай пра гэта скажуць мае калегі. Гэта іх выбар.

“Откуда нефть качать, я пока не знаю”. Кандидаты в тени — кто они?
Наталля Кісель, фота аўтара

Наталля лічыць, што праводзіць традыцыйныя пікеты на дадзены момант не зусім правільна. Але сцвярджае, што на сёння яе ініцыятыўная група сабрала 28 000 подпісаў.

Цяпер досыць складаная эпідэміялагічная абстаноўка, бо нават сваякі памерлых праводзяць у вузкім коле. Я не маю ні маральнага, ні грамадзянскага права ладзіць сходы ў шматлюдных месцах. Такая ж пазіцыя ва ўсіх членаў "Рэгіёну 8". 

Нашы пікеты ёсць на трасах і на мяжы — напрыклад, Чырвоная Горка, Рудня, Невель. Сёння кіраўнік штаба Сяргей Штода даў мне інфармацыю, што ўжо на такога роду пікетах дзяжурыць група, збіраюць подпісы штохвілінна і кругласутачна. На 25 траўня сабрана 28 000 подпісаў. У планах — дасягнуць лічбы 110 000. Улічваючы сітуацыю з COVID-19, зборам подпісаў займаемся з захаваннем усіх мер засцярогі.


У ініцыятыўнай групе Наталлі зарэгістравана 137 чалавек, большасць з іх — члены асацыяцыі "Рэгіён 8". Наталля ніколі не ўдзельнічала ў якіх-небудзь палітычных рухах.

Ідэалогія можа быць толькі адна. І не толькі ў мяне, у кожнага, хто любіць сваю Радзіму. І не толькі ў кандыдата ў кандыдаты, але і ў простага грамадзяніна. ​Мая краіна, дзе жывуць і працуюць мае дзеці, мае сябры, мае бацькі, — павінна быць квітнеючай краінай, сапраўднай "Радзімай-маці". У маёй краіне павінны быць усе магчымасці для таго, каб маладыя людзі маглі сябе рэалізаваць, а старэйшае пакаленне магло лёгка адаптавацца ў зменлівым свеце. Для ўсіх — спакойнага і шчаслівага жыцця, — падкрэслівае Наталля.

Экс-сябар Ціханоўскага

“Откуда нефть качать, я пока не знаю”. Кандидаты в тени — кто они?
Юрый Ганцэвіч / vk.com

Яшчэ адзін кандыдат — фермер з аграгарадка Пакалюбічы Гомельскага раёна Юрый Ганцэвіч. Ён сам сябе называе "звычайным беспартыйным фермерам-рабацягам". Юрый ужо браў удзел у парламенцкіх выбарах у 2019 годзе і стаў вядомы пасля таго, як з'явіўся на пікетах з казой і трактарам. Ганцэвіч — заняты чалавек: нават каб адказаць на нашы пытанні, яму даводзіцца адцягваць увагу ад працы з каровамі.

Першапачаткова я ішоў як рэзервовы варыянт для Сяргея Ціханоўскага. Але паколькі я аказаўся трэцім лішнім (зарэгістравалі яго жонку), цяпер выхаду ў мяне няма — і я вылучаю сваю кандыдатуру.

Зарэгістраваць ініцыятыўную групу Юрыю дапамаглі карыстальнікі "Ютуба", якія падпісаліся на яго канал. Частка яго ініцыятыўнай групы — падпісчыкі Ціханоўскага. Але пікеты Ганцэвіча будуць куды больш крэатыўнымі за пікеты Ціханоўскага!

Тры дні запар, з 29 да 31 траўня, у нас у Пакалюбічах будуць вялікія пікеты на полі. Пікеты будуць у стылі "агратурызм": дыскатэчная сцэна, музыка, каровы, трактары, палаткі, — дзеліцца Юрый сваімі планамі з Еўрарадыё. — Таксама я буду запрашаць на свой пікет ініцыятыўную групу спарынг-партнёра — Аляксандра Лукашэнкі. Зараз мы рыхтуем пасадачную пляцоўку для верталёта, 50 на 50 метраў. Будзем запрашаць яго з ініцыятыўнай групай на дэбаты.

“Откуда нефть качать, я пока не знаю”. Кандидаты в тени — кто они?
Юрый у любой сітуацыі заўсёды на кані — жывым або жалезным / vk.com

У ініцыятыўнай групе ў Юрыя Ганцэвіча на дадзены момант 170 чалавек. 100 тысяч подпісаў ён плануе сабраць сам — маўляў, калі збіраўся ў дэпутаты, лёгка сабраў 1400 галасоў. Перадвыбарчую праграму агучваць пакуль не стаў, але ключавыя моманты пазначыў:

Што б я хацеў змяніць у краіне? У першую чаргу, стварыць незалежныя народныя суды. Ушчыльную падысці да пытання падтрымкі агратурызму, малога і сярэдняга бізнесу, але не так, як гэта цяпер напісана на паперы, а каб усё гэта сапраўды працавала. Вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых ім функцый, каб займаліся вучэбнай працай, а не зборам подпісаў па кварталах.

Нашай краіне трэба развіваць малы і сярэдні бізнэс, — лічыць Юры. — Адкуль нафту пампаваць, я пакуль не ведаю. Але трэба змяніць некаторыя законы, звязаныя з аховай прыроды. Як толькі пачынаеш рабіць бізнес, збіраеш усе неабходныя дакументы, укладваеш грошы, а потым прыходзіць ахова прыроды і кажа, што нельга пасвіць кароў на лузе, паколькі гэта прыродаахоўная зона. Трэба, каб кожны фермер быў упэўнены ў тым, што з-за якой-небудзь памылкі ў бухгалтэрыі дзяржава не зможа гэты бізнэс у яго адабраць.


Стратэгія вядзення знешняй палітыкі бачыцца Юрыю адназначнай: не ўступаць ні ў якія саюзы і з усімі сябраваць.


Трэба заставацца незалежнай Рэспублікай Беларусь. І з Расіяй, і з Захадам мы можам сябраваць. Далучацца ні да каго сэнсу не бачу.

Да нядаўняга часу Юрый актыўна дапамагаў у прасоўванні кандыдатуры Сяргея Ціханоўскага, блогера і стваральніка канала "Краіна для жыцця" ў "Тэлеграме". Але штосьці пайшло не так.

“Откуда нефть качать, я пока не знаю”. Кандидаты в тени — кто они?
Ганцэвіч і Ціханоўскі: сябры больш не сябры?

— Яшчэ тыдзень таму мог бы аддаць свае галасы за Сяргея Ціханоўскага, але меркаванне маё памянялася. На дадзены момант я лічу яго сваім сябрам, але ён мяне сваім сябрам не лічыць. Чаму? Гэтае пытанне вы лепш задайце яму, — адказвае Юрый. — Я падаваў дакументы дзеля яго, таму што ён знаходзіўся ў следчым ізалятары. Я паспрабаваў як сябар выратаваць яго, падаў дакументы. Цяпер Ціханоўскі хоча далучыць мяне да Статкевіча, а я гэтага не хачу. Я застаюся самім сабой.


Усяго на сённяшні дзень зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп. Кожнай з іх для вылучэння сваіх кандыдатаў трэба набраць не менш за 100 тысяч подпісаў да 19 чэрвеня 2020 года. На сённяшні дзень найбольшую цікавасць у выбаршчыкаў выклікаюць кандыдатуры Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай — прыхільнікі яе мужа масава падпісваюцца супраць Лукашэнкі. Вядома, што Ціханоўскі заклікае да байкоту выбараў.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі