Адрыяна Чэлентана напісаў песню пра Чарнобыль

Легенда італьянскай музыкі Адрыяна Чэлентана выпускае новы альбом. На дыску будуць толькі дзве новыя песні. Адна з іх — "Сны пра Чарнобыль" (Sognando Chernobyl), якая з'яўляецца адмысловай перасцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і планету. Да песьні таксама зняты 10-хвілінны відэакліп, які, на думку крытыкаў, "моцна дзейнічае на пачуцці, бо распавядае пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы для здароўя людзей".

Астатнія песні ў альбоме склалі даўно вядомыя хіты, зробленыя ў новай аранжыроўцы.

nn.by паводле delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі