Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу на чэмпіянаце свету па плаванні

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу на чэмпіянаце свету па плаванні

На чэмпіянаце свету па плаванні, які праходзіць у Будапешце, беларуска Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль. Гэта першая ўзнагарода беларусаў на сусветным першынстве, адзначае БЕЛТА.

У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне Герасіменя паказала вынік 27,23 сек. Лепш за нашую суайчынніцу дыстанцыю прайшлі бразільянка Эцьен Медэйрас (27,14 сек.) і кітаянка Юань Хуэй Фу (27,15 сек.).

Спаборніцтвы ў Венгрыі працягнуцца да 30 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі