Амерыканская выведка не верыць у закрыццё ядзернага палігона ў КНДР

Амерыканская выведка не верыць у закрыццё ядзернага палігона ў КНДР

Ядзерны палігон Пунгеры ў Паўночнай Карэі ўсё яшчэ прыдатны для выпрабаванняў і можа быць уведзены ў эксплуатацыю ў кожны момант. Пра гэта агенцтву REUTERS паведамілі крыніцы ў спецслужбах ЗША.

Раней кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын абвясціў пра спыненне ядзернай праграмы і пра закрыццё палігона, дзе цягам 12 гадоў правялі шэсць ядзярных выпрабаванняў. Пасля гэтай заявы паўночнакарэйскі лідар правёў перамовы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам, на якіх было прынятае рашэнне падпісаць мірнае пагадненне.

Кітайскія эксперты наадварот мяркуюць, што палігон у Пунгеры стаў непрыдатным для выкарыстанне пасля выпрабаванняў вадароднай бомбы ў верасні 2017 года. Тады СМІ паведамлялі, што ад выбуху абрынуўся тунель і пад абваламі грунту загінула 200 чалавек, нагадвае meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі