Аргкамітэт Кангрэсу за незалежнасць: Хай прыходзіць і ЛДП

Першы намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч заявіў, што партыя не згодная шмат з чым, што прагучыць на сходзе. Аднак прадстаўнікі ЛДП гатовыя выступіць на кангрэсе, каб агучыць сваю пазіцыю. "Перакананы, большасць беларускага народу заўжды будзе за суверэнітэт і незалежнасць нашай Беларусі", — сказаў Гайдукевіч. 

Старшыня аргкамітэту Алена Анісім пра заяву ЛДП пачула ад Еўрарадыё. На яе думку, такая заява сведчыць, што наспявае неабходнасць наладзіць шырокі дыялог з удзелам прадстаўнікоў розных сілаў, якія разумеюць, што незалежнасць Беларусі — гэта вялікая каштоўнасць. Па словах Анісім, аргкамітэт кангрэсу гатовы і да супрацы з ЛДП:

Анісім: "Калі з боку Ліберальна-дэмакратычнай партыі будзе жаданне далучыцца да супрацы, мы запросім на аргкамітэт".

Нагадаем, што правядзенне кангрэсу запланаванае на канец года. У аргкамітэт уваходзяць такія вядомыя асобы, як Алег Трусаў, Уладзімір Колас, Уладзімір Арлоў ды іншыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі