Азаранка пасля матча з Уільямс: Суддзя дапусціў грубую памылку

Вікторыя Азаранка пасля пройгрышу амерыканцы Серэне Уільямс у трэцім раундзе "Ралан Гарос" дала прэс-канферэнцыю. Падчас яе беларуская тэнісістка, як перадае gotennis.ru, пракаментавала эпізод, які адбыўся ў другім сэце пры ліку 4:5. Тады арбітр Кадэр Нуні адмяніў рашэнне лінейнага суддзі пра тое, што амерыканка трапіла ў аўт, і прызначыў перагулянне.

"Усе выдатна разумеюць, што гэта няправільнае рашэнне. Яно было несправядлівым, але гэта частка гульні. Ці было гэта рашэнне важным? Так. Ключавым? Не", — цытуе словы Азаранка амерыканскае выданне Tennis World.

Каб пазбегнуць такіх памылак, на думку беларускай спартоўкі, на падобных спаборніцтвах трэба ўводзіць відэапаўторы.

Вікторыя Азаранка прайграла на "Ралан Гарос" Серэне Уільямс

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі