Бацькоў і брата беларускага самбіста Сцяпана Папова звольнілі з працы

Сцяпан Папоў

Сцяпан Папоў / by.tribuna.com

Бацькоў і брата беларускага самбіста Сцяпана Папова звольнілі з працы. Яны адсутнічалі 10 сутак, бо былі асуджаны і знаходзіліся пад арыштам у ізалятары часовага ўтрымання ў Лепелі, піша "Зеркало". У Instagram лепельскай школы самба і дзюдо з'явіўся запіс: "Усе трэнеры па дзюдо і самба звольненыя. З 18 кастрычніка. Бо не выходзілі на працу 10 сутак, знаходзячыся ў ІЧС Лепеля за падпіску ў Facebook на інфармацыйныя рэсурсы, якія з 2021 года прызнаныя экстрэмісцкімі".

"Адэкватнасць у Беларусі сёння адсутнічае, — кажа Папоў. — Дзе тут адэкватнасць: пасадзіць пенсіянераў (бацьку 65 гадоў, а маме 64) на дзесяць дзён у камеру без матрацаў за тое, што яны падпісаны на нейкія каналы, якія нават не глядзяць, ці пакараць іх за пазіцыю сына? Атрымліваецца, адным росчыркам пяра ўтоптваюць у бруд шматгадовыя дасягненні людзей, прыдумаўшы ідыёцкія законы"

Сцяпану Папову 39 гадоў, ён — ураджэнец Лепеля, чэмпіён свету і Еўропы па самба, заслужаны майстар спорту РБ. У 2020-м удзельнічаў разам з іншымі спартсменамі ў вулічных акцыях у Беларусі, падпісаў ліст за правядзенне новых выбараў, выказваўся супраць гвалту сілавікоў. У снежні 2020 года быў звольнены з цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі, з'ехаў за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі