Бацьку плыўчыхі Герасімені будуць судзіць за заклікі да санкцый

Аляксандра Герасіменя з бацькам / сацсеткі, tribuna.com
Аляксандра Герасіменя з бацькам / сацсеткі, tribuna.com

Бацьку плыўчыхі Аляксандры Герасімені будуць судзіць за "заклікі да санкцый". Імя Віктара Герасімені з'явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў Мінскага гарадскога суда.

Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 19 снежня. Па ёй жа праходзіць сузаснавальнік Фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", Віктар Герасіменя не затрыманы.

Раней Мінскі гарадскі суд паведамляў, што выклікае на судовы працэс Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі