Багачка, якая пісала п'есы — фантастычныя факты пра Уршулю Радзівіл

Биография Урсулы Радзивилл

Уршуля Радзівіл / instagram/rubanau_collage

Эфектыўна кіравала, пісала п'есы і развівала тэатр, і пры гэтым была адной з найбагацейшых жанчын? Гэта не пра якую-небудзь заморскую імператрыцу, а пра адну з гераінь беларускай гісторыі — княгіню Францішку Уршулю Радзівіл.

Начытаная, ведала мовы

Францішка нарадзілася 13 лютага 1705 у Чартарыйску (сёння — Украіна) у сям'і магната Януша Вішнявецкага. Маладая княгіня атрымала выдатную адукацыю, была начытаная і ведала некалькі замежных моў.

Такая не толькі прыгожая, але і разумная дзяўчына прыцягнула Нясвіжскага князя Міхаіла Казіміра Радзівіла "Рыбаньку", які пазней стаў гетманам Вялікага Княства Літоўскага.

Акультурыла Нясвіж

У Нясвіжы маладая княгіня змагла рэалізаваць усе свае задумкі. Яна актыўна займалася асветніцкай і культурнай дзейнасцю. Акрамя святаў і забаў у Нясвіжы з'явіўся тэатр — раней такое сабе маглі дазволіць толькі каралі. Францішка ініцыявала аднаўленне Нясвіжскай друкарні.

Намаганні княгіні дазволілі ператварыць горад у адзін з цэнтраў культурнага жыцця ўсёй Рэчы Паспалітай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі