Барозу: Незалежнай Шатландыі будзе вельмі цяжка ўступіць у ЕС
А то і проста немагчыма.
Пра гэта кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ў інтэрв'ю ВВС.
Па словах еўрачыноўніка, калі Шатландыя стане незалежнай, то ёй давядзецца на агульных падставах падаваць заяўку на сяброўства ў ЕС. Згодна з працэдурай, заяўку мусяць ухваліць усе без вынятку чальцы альянсу, і менавіта на гэтым этапе магчымыя праблемы. Напрыклад, нагадаў Барозу, Іспанія ў свой час выступіла супраць прыняцця ў ЕС Косава.
Пры гэтым кіраўнік Еўракамісіі даў зразумець, што жыхары Шатландыі павінны самі вызначаць будучыню сваёй краіны і што ён не мае намеру ўплываць на іх вырашэнне.
Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі запланаваны на 18 верасня 2014 года. Незалежнай Шатландыя можа стаць ўжо 24 сакавіка 2016 года. Калі гэта здарыцца, улады Шатландыі маюць намер захаваць брытанскі фунт у якасці сваёй валюты, фармальна застацца пад брытанскай каронай, а таксама ў складзе Еўрасаюза. У той жа час незалежная Шатландыя мае намер стварыць уласную падатковую сістэму і войска.
У складзе Злучанага Каралеўства Шатландыя знаходзіцца з 1707 года.
Фота — politikus.ru