Пуцін заявіў пра "гуманітарны канвой" ва Украіну, украінцы абвяргаюць

Ён адзначыў, што гэты "канвой" адправіла Расія ва ўзаемадзеянні з Міжнародным Чырвоным Крыжам.

Сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Андрэй Лысенка, аднак, заявіў, што паведамленні Крамля не адпавядаюць рэчаіснасці. Па яго словах, якія перадае УНІАН, гэтая гуманітарная дапамога накіроўваецца ў Украіну па дамоўленасці прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з Міжнародным Чырвоным Крыжам. Лысенка адзначыў, што расійскі бок хоча выдаць гэтую місію за ўласную ініцыятыву.

Па словах украінскага прадстаўніка, Пятро Парашэнка звярнуўся да еўракамісара з ідэяй такой гуманітарнай місіі. ЕС падтрымаў ініцыятыву і вылучыў 2,5 млн еўра для жыхароў Данбаса. "Уладзімір Пуцін спазніўся з гэтай ініцыятывай і выкарыстаў гэта для ўласнага піяру", — заявіў Лысенка.

Таксама ён паведаміў, што цяпер ідуць перамовы Парашэнкі з Абамам.  Не выключана, што прэзідэнт ЗША таксама падтрымае гэтую ініцыятыву.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі