Пуцін аднаму з кіраўнікоў ЕС: Вазьму Кіеў за два тыдні
Расійскі прэзідэнт, нібыта, пагражаў у размове з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.
Пра гэта піша італьянская газета Repubblika, якая спасылаецца на свае крыніцы. Паводле выдання, 30 жніўня на пасяджэнні Еўрапейскага савета Барозу распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным. Калі еўрапейскі палітык згадаў пра расійскія войскі, якія ўварваліся ва Украіну, прэзідэнт Расіі, нібыта, сказаў наступнае: "Гэта насамрэч не ёсць праблемай. Калі я захачу, то вазьму Кіеў праз два тыдні".
Нагадаем, 1 верасня міністр абароны Украіны Валерый Гелецей заявіў, што "па неафіцыйных каналах расійскі бок ужо некалькі разоў пагражаў, што ў выніку працягвання супраціву, ён гатовы выкарыстаць супраць нас тактычную ядзерную зброю".