280 расійскіх КамАЗаў ідуць ва Украіну з гуманітарнай дапамогай
Аўтакалона выехала з Падмаскоўя. Грузавікі вязуць прадукты харчавання, медыкаменты і пітную ваду — агулам 2 тысячы тон гуманітарнага грузу.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што дэталі гэтай гуманітарнай місіі узгоднены з кіраўніцтвам Украіны.
Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа пагадзіўся на ўдзел у гуманітарнай аперацыі, але запытаў у Расіі дэталі па гуманітарнай дапамозе ўсходнім рэгіёнам Украіны. Арганізацыя зазначыла, што павінна валодаць усімі дэталямі да пачатку гуманітарнай аперацыі.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што ў пастаўках гуманітарнай дапамогі з боку Расіі вайскоўцы прымаць удзелу не будуць, перадае РБК.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні ў тэлефоннай размове са старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу паведаміў пра так званы "гуманітарны канвой". У сваю чаргу Барозу перасцярог Пуціна ад ваенных дзеянняў на Украіне пад гуманітарнай нагодай.
Фота з сацыяльных сетак