Коні Кадырава трапілі пад санкцыі Захаду

У Instagram ён апублікаваў жартаўлівы адказ, назваўшы "абмежаванне свабоды коней адной з новых ганебных старонак у гісторыі Нямеччыны", піша РБК. Кадыраў лічыць, што яго скакуны трапілі пад санкцыі, бо з'яўляюцца сябрамі чалавека і павінны адказваць як чалавек. 

Па звестках нямецкага выдання Bild, сямігадовы жарабец Зазу, які належыць Кадыраву і трэніруецца ў Кёльне, паспеў за апошнія два месяцы выйграць скачкі ў Бадэн-Бадэне і заняць трэцяе месца ў гонцы ў Дзюсельдорфе. За гэтыя поспехі яму належаў прыз каля 7000 еўра. Аднак выплаты прыйшлося замарозіць, бо супраць Кадырава ўведзеныя асабістыя санкцыі, і ніякая еўрапейская арганізацыя не можа пералічваць яму грошы. 

Рамзан Кадыраў трапіў пад санкцыі Еўрасаюза ў ліпені 2014 года. Ён быў абвінавачаны ў "дзеяннях, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны". У адказ кіраўнік Чачні заявіў, што стварае свой ​​уласны санкцыйны спіс. Ён забараніў уезд у рэспубліку прэзідэнту ЗША Бараку Абаму, старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу, старшыні Еўрасавета Херману ван Рампею, вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, а таксама старшыні Еўрапарламента Марціну Шульцу.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі