Беларус Аляксандр Трыпуць заваяваў на Паралімпіядзе бронзу
Беларус Аляксандр Трыпуць заваяваў на Паралімпіядзе бронзу. У турніры кідальнікаў кап'я ён паказаў вынік 23 метра і саступіў толькі прадстаўнікам Грэцыі і Мексікі, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". На цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў у Рыа-дэ-Жанейра менавіта Трыпуць трымаў сцяг Рэспублікі Беларусь (на здымку знізу). Яму 34 гады, ён нарадзіўся ў Гродне. Пасля траўмы пазваночніка Аляксандр перасоўваецца ў інваліднай калясцы.
На Паралімпіядзе ў Афінах Аляксандр Трыпуць выйграў у аналагічнай дысцыпліне золата, спадзяваўся на яго ён і сёння. На жаль, не атрымалася. З узнагародай паралімпійца павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.
Раней золата на Паралімпіядзе ў Рыа заваяваў беларускі плывец Ігар Бокій (на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем).
Фота: Reuters