Беларусь апусцілася адразу на 4 пазіцыі ў Індэксе свабоды прэсы

Галоўнаму рэдактару партала TUT.BY Марыне Золатавай (злева) беларускі суд прызначыў 12 гадоў пазбаўлення волі / з архіва TUT.BY
Галоўнаму рэдактару партала TUT.BY Марыне Золатавай (злева) беларускі суд прызначыў 12 гадоў пазбаўлення волі / з архіва TUT.BY

Беларусь страціла яшчэ 4 пазіцыі ў Індэксе свабоды прэсы, які складае арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". Наша краіна апусцілася на 157 месца са 180. Яе апісваюць як "самую небяспечную для журналістаў краіну Еўропы да ўварвання Расіі ва Украіну". У справаздачы пазначана, што цяпер у зняволенні знаходзяцца 34 журналісты і тры супрацоўнікі медыя.

Наперадзе апынуліся Кувейт, Аман і Палестына. Расія таксама апусцілася ў рэйтынгу і цяпер знаходзіцца на 165-м месца. У канцы спісу знаходзяцца Туркменістан, Іран, В'етнам, Кітай і Паўночная Карэя. А на першых радках Нарвегія, Ірландыя, Данія, Швецыя, Фінляндыя.  Блізкія да нас Літва і Эстонія займаюць адпаведна 7-е і 8-е месца ў рэйтынгу.

Беларусь опустилась сразу на 4 позиции в Индексе свободы прессы
Апісанне Беларусі ў Індэксе свабоды прэсы / rsf.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі