Беларусь не вернецца на "Еўрабачанне", пакуль сітуацыя ў краіне не палепшыцца
Плакат на пратэстах у Мінску ў 2020-м
Беларусь не вернецца на "Еўрабачанне", пакуль сітуацыя ў нашай краіне не палепшыцца. Прыпыненне сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе зрабілі бестэрміновым. "Цяпер у нас няма прычын мяняць нашу пазіцыю", — заявілі ў EBU.
Санкцыі супраць БТ былі ўведзеныя ў траўні 2021 года праз саўдзел у рэпрэсіях і паказ у эфіры так званых "пакаяных" відэа. Фармальна яны заканчваліся ў ліпені 2024 года. Але цяпер стала дакладна вядома, што прыпыненне сяброўства Белтэлерадыёкампаніі захаваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.