Беларусь пакуль не ўзялі ў БРІКС

Саміт БРІКС у Ёханэсбургу / Reuters

Саміт БРІКС у Ёханэсбургу / Reuters

Беларусі няма ў спісе краін, якія запрошаныя ў клуб БРІКС. Арганізацыя пашыраецца на пяць чальцоў. Гэта Аргенціна, Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія, ААЭ. Яны зробяцца удзельнікамі БРІКС з 1 студзеня 2024 года. Пра гэта гаворыцца ў Ёханэсбургскай дэкларацыі, прынятай паводле вынікаў 15-га саміту.

"Мы прынялі рашэнне запрасіць Аргенціну, Егіпет, Эфіопію, Іран, Саудаўскую Аравію і ААЭ зрабіцца паўнапраўнымі чальцамі БРІКС", — паведаміў прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса падчас выступу на саміце. Усяго заяўкі на ўступленне ў арганізацыю перад самітам у ПАР падалі 23 краіны. Напярэдадні сустрэчы ў Ёханэсбургу міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік казаў, што "краіны, якія падалі заяўкі, уключаючы Беларусь, разлічваюць атрымаць пацверджанне на найхутчэйшы прыём у сяброўства ў арганізацыі".

У цяперашні час у БРІКС ўваходзяць пяць краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі