Беларус забіў у Расіі свайго брата

Па версіі следства, 52- гадовы мужчына прыехаў у госці да маці ў вёску Лужкі Старадубскага раёна. Там ён пасварыўся з малодшым братам. Мужчына збіў рукамі свайго 50-гадовага сваяка, які праз чатыры дні памёр у лякарні ад тупой траўмы жывата.



Доўгі час падазраванага не ўдавалася затрымаць. Зрабіць гэта стала магчыма пасля таго, як ён у чарговы раз прыехаў у вёску. На перыяд следства абвінавачаны будзе знаходзіцца пад вартай, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі