Беларусам хочуць ускладніць выезд з краіны
Беларускія ўлады хочуць змяніць парадак выезду і ўезду грамадзянаў Беларусі ў краіну. Падрыхтаваны адпаведны праект закона, які ўжо пададзены ў Палату прадстаўнікоў. Яго буду разглядаць на восеньскай сессіі, якая стартуе ў кастрычніку.
Калі новые закон будзе прыняты ў такім выглядзе, як яго прапануюць, КДБ зможа на паўгода абмежаваць выезд любога грамадзяніна Беларусі. Для гэтага досыць будзе абвесціць, што гэта "супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі".
Да таго ж выезд з Беларусі будзе забаронены асобам, якія праходзяць па адміністрацыйных справах за "правапарушэнні супраць парадка кіравання". Раней выехаць забаранялі толькі тым, на кім вісіць неаплачаны штраф.
Людзей у пагонах будуць выпускаць за мяжу толькі з дазволу кіраўніцтва. Гэтае правіла і так ужо дзейнічала ў сілавых структурах, але неафіцыйна. А цяпер яго замацуюць. Гэта датычыцца не толькі сілавікоў, але і ратавальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.