Беларусам стане прасцей атрымаць візу ў Італію (відэа)

Акрамя таго, каб тыя, хто жыве не ў Мінску, маглі паспець у пасольства на падачу дакументаў, прадоўжылі і час працы. Таксама з пачатку гэтага года дакументы, якія падаюцца на візу, перакладаць на італьянскую мову не трэба, а сам спіс дакументаў скараціўся і стаў для ўсіх аднолькавым.



Толькі летась пасольства Італіі ў нашай краіне выдала 45 тысяч віз для беларусаў. Сёлета гэту лічбу плануецца павялічыць да 50 тысяч. Заключаны і дамовы з турфірмамі. Калі турыст хоча паехаць на адпачынак у Італію па гарачым туры, візу яму могуць зрабіць літаральна за 2-3 дні, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі