Беларусам замежжа не дазволяць прадаваць маёмасць без асабістай прысутнасці

Беларусаў замежжа абмяжуюць у продажы маёмасці / pexels.com

Беларусаў замежжа абмяжуюць у продажы маёмасці / pexels.com / pexels.com

Беларусы замежжа не змогуць прадаць маёмасць на радзіме без асабістай прысутнасці.

Гэта вынікае з указу, які апублікаваны сёння на сайце Лукашэнкі.

Пасля таго, як закон набудзе моц, некаторыя здзелкі можна будзе аформіць толькі пры асабістай прысутнасці ці на падставе даверанасці, аформленай у Беларусі.

Дарэчы, генеральная даверанасць у Беларусі афармляецца максімум на тры гады. Гэта азначае, што ў тых, хто з'ехаў у 2021 годзе і пазней, яшчэ ёсць магчымасць прадаць маёмасць без уласнай прысутнасці, калі яны аформілі такую даверанасць.

Як распавядала Еўрарадыё, раней стала вядома, што беларусы замежжа не змогуць атрымаць новыя пашпарты ў дыпмісіях. Гэта можна будзе зрабіць толькі ў органах унутраных спраў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі