Беларусаў пакуль не будуць дэпартаваць са Швецыі

Міграцыйнае агенцтва, ілюстрацыйнае фота

Міграцыйнае агенцтва, ілюстрацыйнае фота / sverigesradio.se

Беларусаў пакуль не будуць дэпартаваць са Швецыі. Рашэнні, якія ўжо былі вынесеныя, прыпыненыя. Пра гэта Еўрарадыё расказалі беларусы, якія апынуліся ў такой сітуацыі.

Швецыя вельмі неахвотна дае міжнародную абарону беларусам, і пасля адмовы пастанаўляе пакінуць краіну. Але пасля скандалу ўлады краіны вырашылі пераглtдзець заяўкі.

На час праверкі прыпынена дзеянне ўжо прынятых рашэнняў пра дэпартацыю.

Як паведамлялася раней, скандал пачаўся пасля таго, як Швецыя адмовіла ў атрыманні прытулку беларусу і яго маці, якім на радзіме пагражаў палітычны пераслед. Мужчыну экстрадзіравалі ў Беларусь праз мяжу з Літвой. Адразу на мяжы яго затрымалі.

Пасля гэтага ў Швецыі пачалося ўнутранае расследаванне, а міграцыйнае агенцтва паабяцала перагледзець справы аб прытулку для грамадзян Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі