Беларускі банк замарозіў на рахунках EPAM амаль 30 мільёнаў долараў

Беларускі банк замарозіў на рахунках EPAM амаль 30 мільёнаў долараў

Адзін з беларускіх банкаў замарозіў у сакавіку на рахунках EPAM амаль 30 мільёнаў долараў. Атрымаць іх удалося толькі ў красавіку. Гэта вынікае з квартальнай справаздачы кампаніі для Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША, піша devby.io.

У ёй гаворыцца, што па стане на 31 сакавіка 2022 года кампанія мела 59,5 мільёна долараў і іх эквівалентаў у банках Расіі, 51 мільён долараў — у банках Беларусі і 28,3 мільёна долараў — у банках Украіны.

"Акрамя таго, па стане на 31 сакавіка 2022 г. у кампаніі было дадаткова $28,9 млн у банку ў Беларусі, доступ да якіх быў недаступны з-за адміністрацыйнай праверкі з боку банка.

Гэтыя сродкі былі прадастаўленыя EPAM цалкам на працягу красавіка, і амаль усе яны былі пераведзеныя ў іншы банк у Беларусі", — гаворыцца ў справаздачы.

Пра які банк ідзе гаворка, у кампаніі не раскрываюць. 

Таксама EPAM у справаздачы адзначыў, што перавёз з Беларусі і Расіі вялікую колькасць супрацоўнікаў і плануе перавезці яшчэ больш.

Ад пачатку вайны Расіі супраць Украіны кампанія адкрыта падтрымала Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі