Беларускі плывец Ігар Бокій у Берліне ўстанавіў пяць сусветных рэкордаў

Беларускі плывец Ігар Бокій у Берліне ўстанавіў пяць сусветных рэкордаў

Беларускі плывец Ігар Бокій на спаборніцтвах у Берліне (IDM Berlin 2018, у ім удзельнічалі 550 спартсменаў з 50 краін) устанавіў пяць сусветных рэкордаў, інфармуе БЕЛТА. Спачатку ён паказаў вынік 2 хвіліны 09,8 секунды на дыстанцыі 200 метраў на спіне, пасля такую ж дыстанцыю вольным стылем праплыў за 1 хвіліну 52,40 секунды. Наступныя рэкорды Бокій устанавіў на дыстанцыі 50 метраў на спіне: у папярэднім заплыве ён паказаў 26,36 секунды, у фінале — 26,21 секунды. Пяты рэкорд беларускі плывец устанавіў на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем — 2 хвіліны 04,06 секунды (папярэдні рэкорд быў устаноўлены 28 гадоў таму).

Ігару Бокію 28 чэрвеня споўніцца 24 гады. Ён — ураджэнец Бабруйска. Выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. У Паралімпіядзе 2012 года ў Лондане выйграў пяць залатых і адну срэбраную медаль, на Паралімпіядзе 2016-га ў Рыа-дэ-Жанейра — шэсць залатых медалёў і адзін бронзавы.

Бокій кажа, што басейн у Берліне яму добра знаёмы, там выдатныя ўмовы для спаборніцтваў і гэта дапамагло яму паказаць выдатныя вынікі. Плывец прызнаўся, што яму яшчэ ёсць да чаго імкнуцца і ён працягне трэніроўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі