Беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету разгромна прайгралі канадцам — 0:6
На чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Францыі, 8 траўня зборная Беларусі сустракалася з канадцамі.
Гульня скончылася з лікам 6:0 (1:0, 2:0, 3:0) на карысць канадскай каманды. Дублямі ў гульні адзначыліся Нэтан Маккінан і Брэйдан Пойнт.
Нагадаем, што 6 траўня беларуская зборная прайграла чэхам — 1:6.