Беларусы з Германіі прыязджаюць у Польшчу, каб абмяняць правы кіроўцы

Шчэцін

Шчэцін / twojeradio.fm

Беларусы і ўкраінцы з Германіі прыязджаюць у Польшчу, каб абмяняць правы кіроўцы. І гэта стварыла праблему ў Шчэціне. Мясцовыя жыхары скардзяцца на доўгія чэргі ў гарадскім магістраце, піша mostmedia.io.

Беларусы, як і ўкраінцы, якія жывуць у Германіі, не могуць проста абмяняць свае правы кіроўцы на нямецкія. Для атрымання нямецкага пасведчання ім трэба адвучыцца ў аўташколе і здаць іспыт. У Польшчы ж сітуацыя іншая — для абмену правоў трэба толькі пацверджанне, што беларускае пасведчанне сапраўднае. Таму некаторыя ўцекачы і прыязджаюць у бліжэйшыя польскія гарады, каб атрымаць еўрапейскія правы і ездзіць з імі ў Германіі.

Выданне адзначае, што гэта не адзіная прычына чэргаў. Наплыў зваротаў звязаны і з тым, што з 1 студзеня 2024-га заяву аб рэгістрацыі транспартнага сродку трэба падаваць на працягу 30 дзён з моманту яго пакупкі. Акрамя таго, людзі сталі часцей звяртацца за заменай дакументаў, тэрмін дзеяння якіх скончыўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі