Беларусы заснавалі ў Варшаве "Ордэн Белай Мышы" — эфір

Раман Арлоў і Ігар Сігоў

Раман Арлоў і Ігар Сігоў / Еўрарадыё

У адным невялікім паводле эўрапейскіх мерак тэатры каманда складалася з аднаго дырэктара, аднаго рэжысёра, адной акторкі, аднаго актора, аднаго драматурга, аднаго кампазітара, аднаго мастака і аднаго прадзусара... Але каманда гэтых творцаў і аднадумцаў настроеная была вельмі рашуча і аптымістычна. Таму без ваганняў узялася стварыць тэатральную пастаноўку паводле твору выбітанага айчыннага пісьменніка Уладзіміра Арлова "Ордэн Белай Мышы".

Чым адметны раман "Ордэн Белай Мышы", чаму менавіта яго абрала творчая група для пастаноўкі? Як збіралася каманда для рэалізацыі праекту і хто ладзіў “кастынг”? З якімі праблемамі ўжо сутыкнуліся энтузіасты і хто ім аказаў дапамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор Ігар Сігоў і артыст, кампазітар Раман Арлоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі