"Белавія" распрадае квіткі са зніжкай у 50%

У кампаніі "Белавія" — рспродаж квіткоў са зніжкай / t.me/belavia_official
30 студзеня кампанія "Белавія" ладзіць распродаж квіткоў з вялізнай зніжкай — 50%.
Спецыяльная цана дзейнічае на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы з Мінска, Гомеля, Брэста і назад. Зніжка, аднак, не распаўсюджваецца на таксы і зборы. Квіткі прадаюцца згодна з тарыфам "Прома".
Скарыстацца квіткамі, набытымі са зніжкай, можна з 30 студзеня па 31 сакавіка ўключна.
Авіякампанія папярэджвае, што квіток паводле тарыфу "прома" нельга вярнуць і абмяняць. Колькасць месцаў на рэйсе ў тарыфным брэндзе "прома" абмежаваная. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння для тарыфаў па маршруце туды-назад — адзін месяц.
Таксама ў "Белавія" нагадваюць, што пры карыстанні набытым квітком неабходна выконваць чарговасць маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення. "Калі квіток не выкарыстаны на першым участку, то месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце. Напрыклад, вы купілі промаквіток Мінск-Масква-Мінск, але потым вырашылі ехаць у Маскву на машыне. Паляцець назад у Мінск па набытым квітку не атрымаецца", — кажуць у кампаніі. Пры гэтым грошы за квіток не вернуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.