#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота

2018 год для Беларусі быў багатым на падзеі — добрыя і нечаканыя. Глядзім на галоўныя беларускія поспехі і расчараванні праз аб’ектывы фотакамер:

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Reuters

Дар’я Домрачава на фінішы біятлоннай эстафеты ў Пхёнчхане губляе сцяг Беларусі. Беларускі сенсацыйна выйгралі тую гонку. З Паўднёвай Карэі Домрачава вяртаецца першай у гісторыі чатарохразовай алімпійскай чэмпіёнкай па біатлоне, але ўжо праз чатыры месяцы са слязамі на вачах абвяшчае пра заканчэнне спартовай кар’еры.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Еўрарадыё

100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі вялікім канцэртам каля Опернага тэатра ў Мінску. Арганізатары заявілі пра 50 тысяч гледачоў. Некаторыя з іх былі затрыманыя на выхадзе з канцэртнай пляцоўкі, а дабро на шыльду ў гонар абвяшчэння БНР улады не даюць дагэтуль. Святочныя мітынгі, таксама як і затрыманні, 25 сакавіка прайшлі і ў рэгіёнах.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Таццяна Канеўская паказвае журналістам, дзе "дзеці 328", а дзе сапраўдныя наркадылеры. Фота: Еўрарадыё

Удзельніцы “Матчынага руху-328” галадаюць, каб дамагчыся перагляду справу сваіх дзяцей, кінутых за краты на доўгія гады за наркатычныя злачынствы. Паралельна праходзілі галадоўкі ў Калінкавічах, Лідзе і ў вёсцы Востраў пад Мінскам. Актывісткі двойчы прыходзілі да Адміністрацыі прэзідэнта і спынілі галадоўку на 14-ы дзень, калі чыноўнікі паабяцалі, што падумаюць над змякчэннем пакаранняў за наркотыкі. У сустрэчы з Лукашэнкам жанчынам адмовілі.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Reuters

“Міс Беларусь — 2018” стала Марыя Васілевіч з Мінска, 20-гадовая студэнтка БДЭУ. У снежні на міжнародным конкурсе прыгажосці “Міс Свету” Васілевіч увойдзе ў топ-5 і атрымае званне самай прыгожай дзяўчыны Еўропы.  

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Reuters

Беларускія хакеісты з лікам 0:4 прайгралі аўстрыйцам на Чэмпіянаце свету ў Даніі. Пасля разгрому наша каманда вылецела з элітнага дывізіёна ў першы, у якім не выступала з 2004 года.  

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Еўрарадыё

17 траўня, у міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, вясёлкавы сцяг з’явіўся на будынку амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску. Праз тры дні Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з крытыкай аднаполых адносін, назваўшы іх “падробкай”. Заява ведамства атрымала шырокі розгалас у Беларусі і за мяжой, а партрэты міністра ўнутраных справу Ігара Шуневіча пачалі “гастраляваць” па гей-парадах у розных краінах. 

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: 112.by

Падрыў аварыйнага моста праз Прыпяць. Летась па ім пайшла расколіна, з-за чаго рух па ім быў абмежаваны. Гарады Жыткавічы і Тураў апынуліся фактычна адрэзанымі адзін ад аднаго. Адноўлены мост адчынілі ў лістападзе, рамонт каштаваў 50 мільёнаў рублёў. Будаўнікі заявілі, што новы мост прастаіць "сто гадоў мінімум".

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: svaboda.org

Пратэстоўцы не пускаюць аўтамабіль на тэрыторыю рэстарана “Поедем поедим”, пабудаванага побач з урочышчам Курапаты ля мінскай кальцавой дарогі. Актывісты  патрабуюць ліквідаваць забаўляльную установу, бо літаральна ў 50 метрах ад яе знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў. Але міліцыя і суды як быццам падтрымліваюць уладальнікаў рэстарана. Міліцыянты рэгулярна затрымліваюць абаронцаў Курапатаў, а суды караюць іх штрафамі і суткамі арышту.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Reuters

Украінскі спявак Alekseev прадставіў Беларусь на "Еўрабачанні". Выканаўца паказаў найгоршы вынік за час удзелу нашай краіны ў міжнародным конкурсе песні: ён заняў 37-е месца сярод 43 удзельнікаў.
 

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: autogrodno.by

Баявая машына пяхоты, якая рухалася ў складзе арганізаванай калоны, пасля заносу вылецела на сустрэчную паласу і змяла легкавік Volkswagen Polo. Аварыя адбылася каля вёскі Ласосна у прыгарадзе Горадні. Кіроўца легкавіка не пацярпеў, аднак яго машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. Пазней ваенныя папрасілі прабачэння ў мужчыны і перадалі яму кампенсацыю за нанесеную шкоду.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Дыега Марадона ў Брэсце. Фота: Еўрарадыё

Знакаміты аргенцінец Дыега Марадона наведаў Брэст. На пачатку ліпеня ён стаў старшынёй праўлення ФК "Дынама-Брэст", і ў гэтай якасці правёў прэс-канферэнцыю і наведаў матч чэмпіянату Беларусі. Фанаты вельмі спадзяваліся, што аргенцінец будзе трэніраваць брэсцкі клуб, але яго пасада апынулася прадстаўнічай. Ён вярнуўся на радзіму і ўладкаваўся ў мексіканскі футбольны клуб.

 

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: тэлеграм-канал “Минск: новости, проблемы”

Будынак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падчас чарговага патопу на вуліцы Рэвалюцыйнай. У рамонт гэтай вуліцы і суседняй Камсамольскай гарадскія ўлады ўклалі больш за 1 мільён долараў. Але першы ж дождж затапіў вуліцы і заліў шматлікія кавярні.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: TUT.by

Увечары 9 жніўня рэдактарка TUT.by Ганна Калтыгіна выходзіць з будынку Следчага камітэта, куды была дастаўленая для "неадкладных следчых дзеянняў" па "справе БелТА". У той дзень у офісах TUT.by, БелаПАН і іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў, рэдактараў і іх сваякоў адбыліся вобшукі. Дзеянні сілавікоў былі непрапарцыйна жорсткімі, што дало падставы казаць пра спробу ціску на незалежную прэсу. Падазраванымі, а пасля і абвінавачанымі ў незаконным карыстанні платнай стужкай інфармагенцтва БелТА сталі 14 чалавек. Сёння ў справе засталася адна абвінавачаная — галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава.

 

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота з сацсетак

У канцы кастрычніка БРСМ пад крылом Міністэрства адукацыі святкаваў 100-годззе камсамольскага руху, пераемніцай якога лічыць сябе беларуская моладзевая арганізацыя. Афіцыйна гадавіна камсамолу адзначаецца 29 кастрычніка і супадае па даце з гадавінай страшных расстрэлаў 1937 года, калі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў сутарэннях НКУС былі знішчаныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Але сённяшнім камсамольцам гэты факт не перашкаджае святкаваць.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Reuters

Мітрапаліт Іларыён абвяшчае рашэнні Святога Сінода, які прайшоў у Мінску. Руская праваслаўная царква прыпыняе стасункі з Канстанцінопальскім патрыярхатам пасля таго, як Украінская праваслаўная царква атрымала аўтакефалію. Беларуская праваслаўная царква падтрымлівае рашэнне РПЦ.     

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Еўрарадыё

На канцэрт памяці лідара гурта Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча сабралося блізу тысячы гледачоў. Музыка памёр ў жніўні ад наступстваў пнеўманіі. Яму было 46 гадоў. Neuro Dubel паўплываў на некалькі пакаленняў сённяшніх беларусаў, а Саша Кулінковіч назаўжды застанецца легендай беларускай рок-музыкі.

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: "Коммерсантъ"

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на саміце ЕАЭС ў Санкт-Пецярбургу. Падчас мерапрыемства кіраўнік Беларусі раптам пачаў спрачацца з расійскім прэзідэнтам пра цану за газ. Пазней Лукашэнка прызнаўся, што ў кулуарах Саміта прынёс Пуціну прабачэнні. 

#БНР100 і Курапаты, Кулінковіч, Марадона і боль Лукашэнкі. 2018 год у 18 фота
Фота: Reuters

БАТЭ з лікам 3:1 перамог грэчаскі ПАОК і святкуе выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. У 1/16 фінала “жоўта-блакітныя” згуляюць з лонданскім "Арсеналам" — колішняй камандай паўабаронцы Аляксандра Глеба, які сёння абараняе колеры БАТЭ. Першы матч пройдзе 14 лютага на "Барысаў-Арэне", паядынак у Лондане — 21 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі