Больш за 40 тысяч відэакамер усталяваныя на вуліцах беларускіх гарадоў

Здымкі з вулічных відэакамер

Здымкі з вулічных відэакамер / radiosvoboda.org

Больш за 40 тысяч відэакамер былі усталяваныя на вуліцах беларускіх гарадоў за апошнія чатыры гады. Яны аб'яднаныя ў "сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі".

Сумнавядомая сістэма дазваляе ўладам працягваць рэпрэсіі, ідэнтыфікуючы людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе. Але існаванне такой колькасці відэакамер апраўдваецца іншымі падставамі.

Паводле словаў міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова, яны дазваляюць фіксаваць парушэнні правілаў дарожнага руху. Напрыклад, выяўляць кіроўцаў, якія не маюць права сядаць за стырно. Таксама сістэма тэстуецца для таго, каб фіксаваць выпадкі праезду на чырвонае святло.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі