Больш за 50 беларускіх святароў з 2020 года трапіла пад рэпрэсіі

Гомельскі святар Уладзімір Драбышэўскі за пратэст супраць гвалту быў арыштаваны / kp.ru, Павел Міцкевіч
Гомельскі святар Уладзімір Драбышэўскі за пратэст супраць гвалту быў арыштаваны / kp.ru, Павел Міцкевіч

Актывісты групы "Хрысціянская візія" склалі спіс святароў, якія за апошнія тры гады пацярпелі ад рэпрэсій з боку ўладаў. У спісе — 53 прозвішчы.

На дадзены момант вядома пра факты пераследу ў дачыненні да 18 праваслаўных, 17 рымска-каталіцкіх, 5 грэка-каталіцкіх і 13 пратэстанцкіх служыцеляў.

Адзін з самых яркіх прыкладаў — гродзенскі архіепіскап Арцемій. У 2020 годзе ён асудзіў гвалт. Казаў пра гэта публічна падчас пропаведзяў. Яго адправілі ў адстаўку, хоць сам Арцемій казаў, што праблем са здароўем у яго няма. У гэтым годзе Арцемія не стала. Яму было 70 гадоў. Пад ціскам уладаў быў вымушаны пакінуць краіну і былы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. Ён таксама асудзіў гвалт. Былі выпадкі, калі святароў, якія выступалі супраць гвалту, затрымлівалі і судзілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі